Во́спін[2] (трансліт.: Vospin, руск.: Оспин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
У 29 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 259 км ад Гомеля, у 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Планоўка — тры адасобленых, невялікіх участкі з бессістэмнай забудовай. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Аўталаўка.
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1922 годзе пабудавана і адкрыта школа.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі спалілі 12 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах загінулі 29 жыхароў вёскі.