wd wp Пошук:

Ворлікі звычайныя

Ворлікі звычайныя[3][4] (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду Ворлікі (Aquilegia) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Ворлікі звычайныя, горлікі, збаночкі, лілейка, лілія[5], ворлікі, міжперсніца[6][7][8].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Экалогія і распаўсюджванне

Aquilegia vulgaris

Арэал віду ахоплівае сярэднія і паўднёвыя раёны Еўропы, Скандынавію. Завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы.

У Беларусі адзіны від рода[9].

Расце на лугах, у лясах і парках на пясчанай глебе.

Батанічнае апісанне

Кветка

Сцябло галіністае ў верхняй частцы, голае і апушанае, вышынёй 30—70 см. Лісце ўнізе святлейшае за зверху, часам шызаватае, апушанае. Прыкаранёвае лісце двойчы трайчастае, на доўгіх хвосціках, складаецца з круглява-клінаватых лісцікаў 2,5—5 см даўжынёй і 1,5—2 см шырынёй. Кветкі адзіночныя, сіне-фіялетавага колеру, на доўгіх кветаносах. Плод — лістоўка.

Гаспадарчае значэнне

Расліна атрутная. Часта выкарыстоўваецца ў садах як дэкаратыўная, выведзена мноства садовых формаў, якія адрозніваюцца формай і колерам кветак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з кнігай По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927/
  7. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. База Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны