wd wp Пошук:

Вольта

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вольта (значэнні). Во́льта[2] (Volta) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гана і Буркіна-Фасо).

Утвараецца зліццём рэк Белая Вольта і Чорная Вольта. Даўжыня ракі каля 1400 (1600)[1][3] км ад вытокаў Чорнай Вольты. Плошча вадазбору 394 000 (398 000[3]) км². Упадае ў заліў Бенін Гвінейскага заліва, утвараючы забалочаную дэльту[2]. Сярэдні расход вады 1288[1] м³/с. Аб’ём сцёку 43[2] км³/год. Моцна разліваецца ў перыяд з ліпеня па кастрычнік. Асноўныя прытокі: Оты (левы), Афрам (правы)[2].

На рацэ маюцца плаціны гідраэлектрастанцыі «Акасомба», парты Кетэ-Крачы і Акасомба. Суднаходная на адлегласці 400[2] км ад вусця.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 242. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  3. 1 2 Volta River // Encyclopaedia Britannica(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Буркіна-Фасо
Катэгорыя·Рэкі Ганы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара