wd wp Пошук:

Вольга Міхайлаўна Абрамава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамава.

Вольга Міхайлаўна Абрамава (19 верасня 1953, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, сацыёлаг, філосаф. Прадстаўнік т.зв. «канстуктыўнай апазіцыі».

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1975 годзе. Кандыдат філасофскіх навук (1988), тэма дысертацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладае ў Беларускім тэхналагічным інстытуце і Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дацэнт. Дырэктар даследчых праграм Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

У грамадска-палітычным жыцці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-ых гг., выступаючы прыхільніцай увядзення дзяржаўнага двухмоўя і актыўнай праціўніцай Закона аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га склікання. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформ Беларусі (19911994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформ, старшынёй Беларускага аб’яднання «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (ад 1996), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парламенцка-палітычнага крызісу 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У 20002004 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Усходняе выбарчае акругі № 106, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, дэпутацкай групы «Садзейнічанне эканамічнаму развіццю».

У 20042008 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены сацыяльных ільгот. У 2006 годзе яна заявіла: «Я не магу сёння сказаць: Еўропа — гэта „наша ўсё“. Але, мяркуючы па тым, дзе мы знаходзімся, так павінна быць. Гэта агульныя культурныя каштоўнасці, гэта агульнацывілізацыйныя каштоўнасці»[4].

У 2008 годзе ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, але не прайшла ў парламент. Яна патлумачыла гэта пазней наступным чынам: «Тады ўпершыню на маёй акрузе быў маштабна праведзены эксперымент, які потым увайшоў у практыку. Замест укіду пачалі рабіць татальнае перапісванне пратаколаў».

Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш 200 публікацый (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 1 2 3 4 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. 1 2 Bennett B. M. The Last Dictatorship in Europe. Belarus under LukashenkoLondon: Hurst & Co., 2011. — P. 337. — 358 p. — ISBN 978-1-84904-167-6, 978-0-231-70280-5, 978-0-231-80072-3
  4. пад рэд. Валера Булгакава. Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 193. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі