wd wp Пошук:

Вожэ

Во́жэ (руск.: Во́же[1]) — возера на поўначы Валагодскай вобласці Расіі.

Плошча 422 км². Возера мае авальную форму, выцягнутае з поўначы на поўдзень. Даўжыня возера — 64 км, шырыня ад 7 да 16 км. Сярэдняя глыбіня 1—2 м, найбольшая 5 м. Плошча вадазбору 6260 км². Аб’ём вады ў возеры 1,08 км³. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.

Возера належыць басейну Анегі, па паўночным беразе возера праходзіць мяжа з Архангельскай вобласцю.

У возера ўпадае каля 20 рэк і ручаёў. Сцёк па рацэ Свідзь у возера Лача.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Лачы
Катэгорыя·Азёры Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара