wd wp Пошук:

Вецярэвічы

Вецярэ́вічы[1] (трансліт.: Vieciarevičy, руск.: Ветеревичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Пціч.

Гісторыя

У 1917 годзе маёнтак у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. Пазней вёска стала называцца Вецярэвічы 1-ыя.

З канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Рэлігія

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́рвыя Вецярэ́вічы
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Шацкі сельсавет
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна