wd wp Пошук:

Ветрынскі сельсавет

Ве́трынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ветрына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ветрына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наўліцкага сельсавета[1]. 21 студзеня 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ветрынскага пассавета.

8 красавіка 2004 года Ветрынскі пассавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці рэарганізаваны ў сельсавет, у склад сельсавета ўключаны 40 населеных пунктаў: 18 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ветрынскага пассавета (гарадскі пасёлак Ветрына, вёскі Бадзінава, Быкаўшчына, Бяздзедавічы, Вераб’і, Воранаўшчына, Глыбачка, Гуры, Двор Воранаўшчына, Дубраўка, Жарнасекі, Забалоцце, Залессе, Казарма Шлюбоўшчына, Качанава, Малашова, Наўліца, Паметнікі), 16 населеных пунктаў скасаванага Нацкага сельсавета (вёскі Гара, Гараўцы, Катушонкі, Кеўліна, Лагаўцы, Левае, Нача, Петухоўшчына, Пліскі, Роганава, Скараходы, Сцяпанікі, Сялко, Сяльцо, Чубатыя і Шкілякі) і 6 населеных пунктаў Бабыніцкага сельсавета (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[2]. 29 чэрвеня 2012 года скасавана вёска Казарма Шлюбоўшчына[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без уліку насельніцтва пасёлка Ветрына) — 1849 чалавек[4], з іх 89,9 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5].

Населеныя пункты

Ветрынскі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  3. Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 29 июня 2012 г. № 124 Об упразднении сельского населенного пункта
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна
Катэгорыя·Ветрынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат