wd wp Пошук:

Бабыніцкі сельсавет

Бабы́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Бабынічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадоцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 39 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Нацкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Антонавічы, Арэхаўна, Багушова, Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад новаўтворанага Ветрынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 980 чалавек[5], з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,3 % — азербайджанцы, 1,2 % — украінцы[6].

Населеныя пункты

Бабыніцкі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бабыніцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ушацкага раёна