Верхнеанга́рская катлаві́на (руск.: Верхнеанга́рская котловина[1]) — упадзіна ў Прыбайкаллі, на тэрыторыі Бураціі (Расія), паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі.
Даўжыня катлавіны больш за 100 км. Шырыня 40 км. Вышыні да 800 м. Дно катлавіны пляскатае і забалочанае. Працякае рака Верхняя Ангара з прытокамі, маецца вялікая колькасць азёраў. Пераважае лугавая расліннасць, лістоўнічныя, хвойныя і бярозавыя лясы. Раён вечнай мерзлаты і значнай сейсмічнай актыўнасці.
Верхнеангарскую катлавіну перасякае траса Байкала-Амурскай магістралі.