wd wp Пошук:

Васілій II Балгарабойца

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Васілій II. Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч.: Βασίλειος B’ Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.

Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.

Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.

У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120911450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 958 годзе
Катэгорыя·Македонская дынастыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1025 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Візантыйскія імператары X стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Усходняя Македонія і Фракія
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Македонская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара