wd wp Пошук:

Васіль Рыгоравіч Анціпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анціпаў.

Васіль Рыгоравіч Анці́паў (руск.: Василий Григорьевич Антипов; 15 лютага 19242010) — вучоны ў галіне дэндралогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1981), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

В. Р. Анціпаў нарадзіўся ў вёсцы Бакачы (Пскоўская вобласць Расіі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам[1]. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Волхаўскім, Цэнтральным, 3-м Украінскім і Забайкальскім франтах[1]. Пасля вайны паступіў у Ленінградскі лесатэхнічны інстытут на факультэт гарадскога зялёнага будаўніцтва, які скончыў у 1952 годзе. У 1952—1955 гг.праходзіў навучанне ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955—1956 гг.працаваў старэйшым інжынерам у інстытуце «Гіпранікель» у горадзе Ленінград. У 1956—1958 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам Батанічнага сада Латвійскай ССР, у 1958—967 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1967—1971 гг. у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце, на кафедры батанікі. У 1972—1977 гг. В. Р. Анціпаў у на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка групы дэкаратыўнага садаводства у Беларускім НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства АН БССР у Мінскім раёне. У 1970 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара біялагічных навук. З 1977 г. да верасня 2008 г. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава на пасадзе дацэнта, з 1982 г. — прафесара кафедры.

Навуковая дзейнасць

В. Р. Анціпаву належаць працы па дэндралогіі, садова-паркаваму мастацтву. Займаўся пытаннямі газаўстойлівасці раслін, інтрадукцыі дрэвавых парод. З’яўляецца аўтарам 2-х выданняў (2000, 2004 гг.) падручніка «Декоративная дендрология», падручнікаў «Устойчивость древесных растений к промышленным газам», «Декоративные кустарники», «Определитель древесных растений». Апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[1]. Удзельнік ВДНГ СССР і ВДНГ БССР.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Становление и развитие кафедры ландшафтного проектирования и садово-паркового строительства // Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Архівавана 30 чэрвеня 2018.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Біёлагі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Чарнавіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Дэндролагі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люцынскім павеце