wd wp Пошук:

Васіль Васільевіч Рубанік

Віктар Якаўлевіч Прушак (нар. 9 мая 1959, в. Бутава, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (2005).

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971).

У 1971—1973 гадах служба на Чырванасцяжным Ціхаакіянскім флоце, камандзір станцыі спадарожнікавай сувязі. З 1973 года ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі старшы навуковы супрацоўнік. У 1976 годзе пераведзены ў Віцебскае аддзяленне Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, дзе прайшоў шлях ад старэйшага інжынера да намесніка дырэктара па навуковай рабоце. У 1998—2002 гадах загадчык кафедры фізікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

З 2002 года дырэктар ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі»[1].

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ па выкарыстанні магутных ультрагукавых ваганняў у навуковых даследаваннях і тэхналагічных працэсах.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічнай акустыкі. Стварыў навуковую школу па тэрмапругкім фазавым ператварэнням пры высокаэнергетычных уздзеяннях. Эксперыментальна выявіў эфект ініцыявання памяці формы пад уздзеяннем ультрагукавых ваганняў у сплавах з эфектам памяці формы. Упершыню выявіў павелічэнне напружання цячэння ў такіх сплавах пры ўльтрагукавым уздзеянні ў інтэрвале тэмператур зваротнага мартэнсітнага ператварэння пры актыўнай ізатэрмічнай дэфармацыі («анамальны эфект Блага-Лангенекера»). Распрацаваў і даследаваў новыя спосабы генерацыі рэактыўных механічных напружанняў і заданні эфекту памяці формы з дапамогай ультрагукавых ваганняў; вывучыў уплыў ультрагуку на працэсы тэрмаапрацоўкі пры хуткасным электракантактным нагрэве, механаактывацыі і прэсаванні парашкоў керамікі; распрацаваў і рэалізаваў у вытворчых умовах, а таксама ў практыцы навуковых даследаванняў новыя высокаэфектыўныя спосабы ўводу ўльтрагукавых ваганняў у ачаг дэфармацыі і абсталяванне для валачэння, прэсавання, зваркі палімерных матэрыялаў, эмульгіравання і інш.

Член 2-х спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, член рэдакцыйных калегій часопісаў «Фундаментальныя праблемы сучаснага матэрыялазнаўства» (Расійская Федэрацыя), «Вектар навукі ТГУ» (Расійская Федэрацыя), і “Веснік установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь). Намеснік старшыні Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета па фізіцы трываласці і пластычнасці матэрыялаў.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 55 вынаходак і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. РУБАНІК Васіль Васільевіч
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута тэхнічнай акустыкі НАНБ