wd wp Пошук:

Караваціцкі сельсавет

Карава́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Каравацічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Перавалоцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].

29 лістапада 1962 года Першамайскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Караваціцкі. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капараўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Будка, Капараўка, Лазараўка і пасёлкі Багданаўка і Прудзішча)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2509 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Ліскаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе