У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вастрыца (значэнні). Вастры́ца[3] (Asperugo) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Адзіны від — вастрыца распасцёртая[3] (Asperugo procumbens).
Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўночнай Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўжынёю да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або ў 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак.
Лекавая (процізапаленчы і адхаркваючы сродак) расліна.