Пясэчынскі павет[1] (польск.: Powiat piaseczyński) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Мазавецкага ваяводства, з’яўляецца часткай Варшаўскай агламерацыі. Цэнтр павета — горад Пясэчна. Займае плошчу 621,04 км². Насельніцтва павета складае 178,5 тыс. чалавек (на 2018 год).