wd wp Пошук:

Порт-Віла

Порт-Віла (англ.: Port Vila) — набуйнейшы горад і сталіца Вануату.

Порт Віла — галоўны эканамічны і палітычны цэнтр краіны Вануату. Насельніцтва — 29,3 тыс. чалавек (2003). У горадзе знаходзяцца гавань і аэрапорт Bauerfield.

Горад знаходзіцца на востраве Эфатэ, на беразе заліва Віла на ўзгорыстай мясцовасці. Атмасферу горада вызначаюць англійская, французская і меланезійская культуры.

У часы Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай для войск ЗША і Аўстраліі.

У 1987 годзе моцны цыклон нанёс гораду істотныя разбурэнні.

Эканоміка

Асноўнымі галінамі эканомікі ў горадзе застаюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Турызм таксама робіцца істотнай крыніцай даходаў. Звыш 50000 турыстаў наведалі гэты горад у 1997 годзе.

35,7 % экспарту сыходзіць праз Порт-Віла, і 86,9 % імпарту прыбывае праз марскі порт сталіцы.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Вануату
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных