wd wp Пошук:

Ванда Фердзінантаўна Януковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Януковіч. Ванда Фердзінантаўна Януковіч (нар. 21 чэрвеня 1948, в. Пятровічы, Пастаўскі раён Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 21 чэрвеня 1948 года ў в. Пятровічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Чырвоны сцяг» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, старшынёй выканкама Воцкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна. Была старшынёй раённай планавай камісіі выканкама Пастаўскага раённага Савета народных дэпутатаў. Займала пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. ЯНУКОВИЧ ВАНДА ФЕРДИНАНТОВНА Архівавана 2 верасня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы