wd wp Пошук:

Валянцін Паўлавіч Зорын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зорын.

Валянці́н Па́ўлавіч Зорын (нар. 2 мая 1948, в. Крывошын Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

З 1963 па 1967 — вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1975 па 1981 вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце ім Кірава на лесагаспадарчым факультэце, спецыяльнасць - інжынер лясной гаспадаркі (завочна).

З 1969 па 1971 — памочнік ляснічага ў Лагойскім, а затым у Капыльскім лясгасе Мінскай вобласці.

З 1971 па 1974 — начальнік цэха шырспажыву Капыльскага лясгаса.

З 1974 па 1981 — ляснічы Колаўскага лясніцтва Капыльскага лясгаса.

З 1981 па 1984 — дырэктар Дратунскага ваеннага лясгаса.

З 1983 па 1985 — дырэктар Пухавіцкага лясгаса Мінскай вобласці.

З 1985 па 1994 — намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі.

З 17 кастрычніка 1994 па 1 лістапада 2001 быў міністрам лясной гаспадаркі Беларусі[1].

З 2002 — прафесар кафедры лесаўпарадкавання БДТУ.

Навуковая дзейнасць

4 сакавіка 2008 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівае кіраванне лясамі і дынаміка ляснога фонду Беларусі».

Асноўныя навуковыя дасягненні:

Сааўтар двух манаграфій.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 1994 №149 «Аб прызначэнні В.П.Зорына Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»