wd wp Пошук:

Полацкі дзяржаўны лясны каледж

Полацкі дзяржаўны лясны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Полацка. Найстарэйшая адукацыйная ўстанова сярэдняй прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (заснавана ў 1921 годзе). Рыхтуе тэхнікаў лясной гаспадаркі і тэхнікаў па азеляненні і добраўпарадкаванні.

Гісторыя

У лістападзе 1921 года адкрыўся Полацкі лясны тэхнікум, які размясціўся ў будынку былога Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага епархіяльнага вучылішча, пабудаванага ў 1908 годзе для падрыхтоўкі настаўнікаў царкоўнапрыхадскіх школ.

Пры тэхнікуме быў арганізаваны вучэбна-вопытны лясгас для правядзення вучэбных і вытворчых практык навучэнцаў і доследна-даследчай работы выкладчыкаў. Першы час тэхнікум узначальваў ляснічы Грамоўскага лясніцтва Герман Васільевіч Анікееў. Затым дырэктарам быў прызначаны вучоны-лесавод Макарый Рыгоравіч Сільніцкі, пераведзены пазней у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У час Вялікай Айчыннай вайны тэхнікум быў зачынены, а будынкі яго занятыя пад шпіталь.

4 ліпеня 1944 года Полацк быў вызвалены, а ўжо 15 кастрычніка аднавілася дзейнасць лясной тэхнікума. Выконваючым абавязкі дырэктара быў прызначаны былы выкладчык тэхнікума Іван Пятровіч Дэйніс. З верасня 1953 да 1960 дырэктарам тэхнікума працаваў Аляксандр Паўлавіч Гугнін, які да гэтага быў намеснікам міністра лясной гаспадаркі Літоўскай рэспублікі. Неўзабаве дырэктарам тэхнікума стала Т. А. Ільінская, а пасля яе сыходу на пенсію тэхнікум ўзначаліў В. А. Нікіцін (1968—1983). З 1983 па 2008 год тэхнікум узначальваў Валерый Браніслававіч Галяш.

25 красавіка 2009 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «УА Полацкі дзяржаўны лясны тэхнікум» перайменаваны ў «УА Полацкі дзяржаўны лясны каледж».

У 2021 годзе каледж атрымаў новыя будынкі ў цэнтры Полацка каля Пакроўскай царквы і набярэжнай Заходняй Дзвіны, якія да гэтага займаў Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж.

Вядомыя выпускнікі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Каледжы Полацка
Полацкі дзяржаўны лясны каледж
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Каледжы паводле алфавіта
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
XX стагоддзе ў Полацку
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
1921 год у Беларусі