wd wp Пошук:

Валянцін Баляслававіч Татарыцкі

Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі2019 года).

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1986—1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1988 года працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сігнал» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт», займаў пасады інжынера-тэхнолага, вядучага інжынера-тэхнолага, намесніка начальніка цэха, намесніка начальніка вытворчасці, начальніка вытворчасці, галоўнага тэхнолага. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 2015 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Уладзімір Мацвееў Старшынёй Дзяржстандарту назначаны Валянцін Татарыцкі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы