wd wp Пошук:

Валянціна Міхайлаўна Лузіна

Валянціна Міхайлаўна Лузіна (нар. 31 сакавіка 1952, г.п. Дзятлава Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнк і палітык.

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (практычны псіхолаг), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя).

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Ашмянскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром і другім сакратаром Іўеўскага райкама КПБ. Была выхавацелем, практычным псіхолагам Іўеўскай дапаможнай школы-інтэрната. Займала пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама.

З 1998 года з’яўляецца старшынёй Ашмянскага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджана пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1], юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[2].

Атрымала званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
  2. Лузіна Валянціна Міхайлаўна (1952)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ашмян
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаве
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы