wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Кавалёва

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёва. Валянціна Іванаўна Кавалёва (нар. 27 красавіка 1957, в. Міроненкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (філолаг), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджэр-эканаміст). Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 горада Светлагорска, інструктарам ідэалагічнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ Гомельскай вобласці, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Светлагорскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўныя заслугі», «За вернасць абавязку і Айчыне» (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. КОВАЛЕВА ВАЛЕНТИНА ИВАНОВНА Архівавана 9 верасня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці Светлагорска
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ