wd wp Пошук:

Валмянскі біялагічны заказнік

Валмя́нскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 2001 годзе для аховы і захавання лясных экасістэм з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 614,5 га. Заходняя мяжа заказніка праходзіць па рацэ Волма.

Рэльеф хвалісты, на асобных участках плоскі і ўзгорысты, часткова — з камамі вышынёй 5—10 м. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лясамі (пераважна хваёвымі і яловымі) 94 % тэрыторыі. У флоры 450 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у Чырвонай кнізе; гарлянка пірамідальная, варанец звычайны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, лілея кучаравая і інш. У фаўне 11 відаў рыб, 7 — амфібій, 7 — рэптылій, 83 — птушак, 18 — млекакормячых. У Чырвонай кнізе: ручаёвая стронга, каршачок, сычы касманогі і вераб’іны, аляпка і інш. На тэрыторыі заказніка аднаўленчы ўчастак паляўнічых відаў: дзіка, казулі, ліса, бабра, зайцоў і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара