.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Гарбачык (нар. 19 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, у той час выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. Па заканчэнні сезону «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў пачатку 2016 года Гарбачык рыхтаваўся да новага сезону з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы-СТІ»[2].
У сезоне 2017 стаў іграком смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У пачатку 2018 года стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Смалявічы».
У жніўні 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клуб «Ліепая»[5].
У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэнні арэнды, стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[6], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[7]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі, у ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[9], дзе замацаваўся ў складзе.
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[10].
Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() | 2 | 0 |
2012 | дубль | Дынама | ![]() | 14 | 0 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() | 22 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() | 30 | 1 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 28 | 12 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 25 | 8 |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 29 | 15 |
2018 (1) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 16 | 5 |
2018 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 14 | 4 |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 25 | 5 |
2020 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 16 | 5 |
2020 (2) | Д1 | Ліепая | ![]() | 9 | 3 |
2021 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 3 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Іслач | ![]() | 12 | 1 |