wd wp Пошук:

Валерый Паўлавіч Чайка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чайка. Валерый Паўлавіч Ча́йка (2 снежня 1950, г. Таганрог, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і афармленчым мастацтве, у мастацкім праектаванні. Сярод твораў: мастацкае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’ера абласнога радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—1989), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў Беластоку (Польшча, 2001, з С. Рабашчуком і Б. Скрамблевічам). Творы вылучаюцца высокай мастацкай культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у архітэктурнае асяроддзе.

Прэміі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таганрогу
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»