wd wp Пошук:

Валерый Аляксандравіч Сянько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянько. Валерый Сянько (нар. 7 красавіка 1998, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ва ўзросце 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». З 2014 года пачаў выступаць за дубліруючы склад салігорцаў, на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клубам да канца сезона 2018[2]. Сезон 2018 пачынаў у дублі «Промня». 14 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[3], аднак у студзені 2019 года пакінуў каманду.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Сезон 2019 пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 года выбыў з-за траўмы да канца сезона. У 2020 годзе стаў гуляць за асноўную каманду, часцей выходзячы на замену.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Славіяй»[5] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[6]. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[7].

Дасягненні

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2019 года згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльШахцёр80
2015дубльШахцёр201
2016дубльШахцёр223
2017дубльШахцёр285
2018Д1Прамень80
2019дубльСлавія90
2020 (1)Д1Славія80

Зноскі

  1. Valeri Senko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сенько перешел в «Луч» на правах аренды
  3. Близнюк завершил игровую карьеру
  4. “Славия” объявила о подписании четверых новичков
  5. Сенько покинул «Славию»
  6. Сенько перешел из “Славии” в “Арсенал”
  7. Пацко и Сенько продлили контракты с “Арсеналом”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка