wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Папкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папкоў. Валерый Іванавіч Папко́ў (руск.: Валерий Иванович Попко́в; 3 лютага 1908, Масква — 12 снежня 1984, Масква) — вучоны ў галіне электратэхнікі і электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук, акадэмік АН СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Біяграфія

В. І. Папкоў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў 10 класаў школы. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут імя М. Э. Баўмана[1] (Маскоўскі энергетычны інстытут). Працаваў на шахце ў Днепрадзяржынску, металургічным заводзе ў Днепрапятроўску. У 1932—1936 гг. ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце імя У. І. Леніна. З 1936 года кіраўнік Высакавольтнай лабараторыі канструктарскага бюро Наркамата боепрыпасаў СССР. У 1943 годзе паступіў у аспірантуру пры Энергетычным інстытуце імя Г. М. Кржыжыноўскага Акадэміі навук СССР. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1948 года старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута. У 1951 годзе ўступіў у КПСС. У 1953 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, з 1 ліпеня 1966 г. акадэмікам. У 1957—1965 гг. В. І. Папкоў на пасадзе намесніка дырэктара Энергетычнага інстытута і адначасова з 1959 года — загадчык створанай ім лабараторыяй высокіх напружанняў. У 1965—1980 гг. намеснік дырэктара, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем АН СССР. У 1974—1978 гг. Прэзідэнт Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), у 1978—1980 гг. — віцэ-прэзідэнт. У 1968—1979 гг. В. І. Папкоў уваходзіў у склад прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Памёр В. І. Папкоў 12 снежня 1984 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

В. І. Папкову належаць працы па тэхніцы высокіх напружанняў, электрычных разрадах у газах пры высокіх напружаннях, тэхніцы перадачы электрычнай энергіі на вялікія адлегласці, электронна-іоннай тэхналогіі і інш. Распрацаваў методыку ацэнкі страт электрычнай энергіі ад утварэння электрычных разрадаў на правадах.

В. І. Папкову таксама з’яўляўся членам рэдакцыйных калегій некалькіх навукова-папулярных часопісаў, уваходзіў у склад спецыялізаваных вучоных саветаў.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Валерый Іванавіч Папкоў на сайце «Героі краіны»
  2. Біяграфія на сайце МДТУ імя Баўмана Архівавана 9 сакавіка 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Энергетыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»