wd wp Пошук:

Генадзь Васілевіч Рымскі

Генадзь Васільевіч Рымскі (19 верасня 1936, Сталінград — 23 жніўня 2000, Мінск) — беларускі вучоны і педагог, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, перакладчык мастацкай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня 1936 годзе ў Сталінградзе ў сям’і інжынера трактарнага завода і настаўніцы рускай мовы і літаратуры.

У 1946 годзе пераехаў у Беларусь. Пасля заканчэння мінскай СШ № 11 стаў курсантам Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага радыётэхнічнага вучылішча (горад Гатчына). У вучылішчы пачаў займацца навуковай працай.

З 1960 года працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі: старшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі.

У 1965—1966 гады адным з першых у СССР распрацоўваў аўтаматычныя прылады распазнавання і ўводу ў ЭВМ графічнай інфармацыі складанай формы.

У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне аўтаматычнага кіравання.

У 1970 годзе перайшоў у Мінскі радыётэхнічны інстытут на пасаду дацэнта.

У 1972—1973 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Джорджтаўнскім (горад Вашынгтон) і Каліфарнійскім (горад Лос-Анжэлес) універсітэтах.

У 1979 годзе абраны загадчыкам кафедры.

У 1980 годзе ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М. Э. Баўмана абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Агульная тэорыя каранёвых траекторый і аўтаматызацыя даследаванняў сістэм кіравання на яе аснове».

У 1997 годзе быў прызнаны «Чалавекам года 97».

У 1998 годзе Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўключыў яго ў лік 2000 выдатных вучоных свету XX ст.

Памёр 23 жніўня 2000 года ў Мінску.

Навуковыя працы

Усяго Генадзь Рымскі апублікаваў каля 300 навуковых прац.

У 1994 годзе ўзначаліў аддзел тэхнічных навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі, дзе з яго ўдзелам былі распрацаваны важнейшыя нарматыўныя дакументы па атэстацыі навуковых і педагагічных кадраў і ўкаранёны камп’ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі.

З 1956 года стаў перакладаць творы беларускіх паэтаў на рускую мову.

У 1998 годзе ў Маскве выйшла кніга «Беларуская лірыка XIX—XX стагоддзяў у перакладах Генадзя Рымскага» (выдавецтва Літаратурнага інстытута імя М. Горкага). Гэтае выданне стала прыкметнай з’явай у культурным жыцці двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Гэта — першая за апошнія 12 гадоў прадстаўнічая кніга перакладаў многіх беларускіх паэтаў, выдадзеная ў Маскве.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак