wd wp Пошук:

Марцін Марцінавіч Валадковіч

Марцін Валадковіч (каля 1565 — каля 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падсудак, потым суддзя земскі менскі1618).

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены, сын Марціна Валадковіча і Раіны з Друцкіх-Горскіх.

Быў падсудкам менскім[1], а 27 жніўня 1618 на менскім сойміку згодна абраны адзіным электам на судзейства земскае і пазней зацвержаны каралём[2].

Яго жонкай была Дарота з Дарагастайскіх, дачка смаленскага ваяводы Пятра. Меў 4 сыноў і 3 дачок, з якіх найбольш вядомы Крыштаф, ваявода новагародскі.

Зноскі

  1. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 112
  2. Галубовіч В. Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Том 5. Гародня, 2001. С. 147

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Суддзі земскія менскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Валадковічы
Катэгорыя·Валадковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Падсудкі менскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1647 годзе