Ваза Кіджы — протакарынфская ольпа, імянная ваза вазапісца Кіджы[1]. Ваза была знойдзена ў Этрускай грабніцы ў Монтэ-Агуза, побач з Веі, у маёнтку князя Кіджы(руск.) бел. ў 1881 годзе[2]. Ваза ў розны час прыпісвалася да сярэдняга і позняга протакарынфскіх перыядаў і лічыцца зробленай каля 650—640 да н. э.[3]; Зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Віла Джулія, Рым (інв. нумар 22679). Ваза мае 26 см у вышыню, што з’яўляецца сціплым паказчыкам у параўнанні з іншым грэчаскім вазамі[4].
Каля трох чвэрцяў вазы захавалася. Яе знайшлі сярод вялікай колькасці чарапкоў змешанага паходжання, у тым ліку адной пасудзіны букера(руск.) бел., з нанесенымі на ёй пяці радкамі на двух ранніх этрускіх алфавітах(англ.) бел., што абвяшчаюць аб уласнасці Аціянаі, які магчыма, і з’яўляецца першапачатковым уладальнікам вазы Кіджы[5].
Ваза Кіджы сама па сабе з’яўляецца паліхромнай працай, аформленай чатырма фрызамі з міфалагічнымі і жанравымі сцэнамі і чатырма палосамі арнаменту; сярод гэтых карцін самая ранняя выява фалангі гаплітаў — адзіны ў мастацтве наглядны доказ яе выкарыстання ў перыяд з сярэдзіны да канца 7-га стагоддзя[6], і апошні момант «рэформы гаплітаў», якая змяніла ваенную тактыку.
Самы ніжні фрыз паказвае сцэну палявання, у якой трое аголеных караткавалосых паляўнічых і зграя сабак імкнуцца злавіць зайцоў і адну лісіцу; паляўнічы стаіць на каленях і трымае lagobolon (кідальная дубіна, якая выкарыстоўваецца ў паляванні на зайцоў), ён дае сігнал сваім таварышам, якія застацца за кустом. З кавалкаў, якія захаваліся, незразумела, ці выкарыстоўваецца пастка[7], што было звычайным на выявах, якія адлюстроўваюць падобныя сцэны.
Наступны фрыз спалучае выявы чатырох-пяці не звязаных паміж сабой падзей. Гэта парад доўгавалосых коннікаў, кожны з якіх вядзе каня без вершніка. Магчыма, гэта збраяносцы (hippostrophoi), якія вядуць коней для адсутных воінаў (hippobateis)[8]; апошнім часам выказваецца думка, што гэта могуць быць гапліты, якія паказаны на вазе з іншага боку[9]. Коннікі сутыкнуліся са сфінксам з кветкавай каронай і архаічнай усмешкай. Не зразумела, калі істота прымае удзел у любым дзеянні ў гэтым фрызе[10]. За сфінксам паказана сцэна палявання на льва, у якой прымаюць удзел чацвёра юнакоў у кірасах (за выключэннем таго, што аголены, але з поясам), што направілі дзіду на льва, які трымае пятага ўдзельніка сцэны ў пашчы.
Пытанне існавання мясцовых ільвоў на Пелапанесе да гэтага часу з’яўляецца прадметам для спекуляцый[11]. Акрамя таго, ярка-рыжая грыва Льва выдае неаасірыйскі ўплыў, магчыма, упершыню ў Карынфскім мастацтве, і замену дамінавальных раней хецкіх формаў[12]. Нарэшце, у гэтай жа секцыі крыху ніжэй ручкі знаходзіцца сцэна Суда Парыса(руск.) бел.. Вышэй знаходзіцца яшчэ адна сцэна палявання, складзеная толькі з жывёл: сабакі гоняць аленяў, коз і зайцоў.
У самым высокім і самым вялікім фрызе знаходзіцца сцэна, якая прыцягвае да сябе найбольшую ўвагу навукоўцаў — бой з удзелам гаплітаў. Аднак гэтая характарыстыка не без праблем. З аднаго боку, гапліты паказаны тут у момант «othismos» («штурхання»[13]) і не трымаюць кароткія мячы, але замест гэтага маюць дзве дзіды; адну для уколаў і адну для кідання. Акрамя таго, Ціртэй(руск.) бел. (11.11-14 Уэст(руск.) бел.) не згадвае падтрымліваючую другую шарэнгу, як гэта можа быць прадстаўлена; далёка не відавочна, намалявана там другая шарэнга або тая, якая падтрымлівае першую. Каб адназначна прадэманстраваць тактыку фалангі, мастак павінен быў паказаць прадмет дзеяння з вышыні птушынага палёту, а такая перспектыва не была вядомая ў старажытнагрэчаскім вазапісе. Такім чынам, не зразумела, ці з’яўляецца фармацыя гаплітаў, паказаная тут, развітай формай, якая шырока практыкавалася на шэсць стагоддзяў пазней. Нарэшце, флейтысты і маршыроўка пад музыку(укр.) бел. не засведчаныя ў літаратуры з архаічнага перыяду, такім чынам флейтыст, які намаляваны тут, не мог быць у войску для таго, каб трымаць ваяроў у строі[14], а сапраўдная мэта яго прысутнасці на выяве застаецца дыскусійнай. Тым не менш, Фукідыд заяўляе, што спартанская фаланга ў Бітве пры Мантынеі (418 да н.э.)(руск.) бел. суправаджалася флейтыстамі для таго, каб ісці ў нагу, калі яны наблізіліся да процілеглай арміі, так што можна выказаць здагадку, што яны выкарыстоўваліся такім жа чынам і ў той час, калі была зроблена ваза[15].
Суд Парыса(руск.) бел. на вазе Кіджы з’яўляецца самай ранняй захаванай выявай міфа, што можа сведчыць пра вядомасць страчанага эпасу «Кіпрыі» з 650-х да н.э.(руск.) бел.. Фігура Парыса пазначана подпісам «Alexandros» у гамераўскай манеры, хоць пісарам мог быць і іншы чалавек, паколькі надпісы не тыпова карынфскія[16]. Гэтая сцэна, зацененая пад ручкай і «распісаная неяк як спозненая думка» ў адпаведнасці з меркаваннем Джона Бордмана[17], пакідаючы адкрытым пытанне аб тым, ці з’яўляюцца падзеі на гэтай вазе (і ваза ў цэлым) выпадковым супастаўленнем малюнкаў або прадстаўляе аповяд ці усеабдымную тэму. У адпаведнасці з нядаўнім даследаваннем Парыжскай структуралісцкай школы[18] Джэфры Хервіт (англ.: Jeffrey Hurwit) мяркуе, што, чытаючы ўверх па вертыкальнай восі, мы можам разглядзець развіццё ідэальнага карынфскага чалавека з дзяцінства праз агон і пайдэю(руск.) бел. да паўнавартаснага воіна-грамадзяніна, са сфінксам, які пазначае парогавыя этапы яго паспявання[19].