wd wp Пошук:

Архаічная ўсмешка

Архаічная ўсмешка — асаблівы тып усмешкі(руск.) бел., які выкарыстоўваўся скульптарамі грэчаскай архаікі, у асаблівасці ў другой чвэрці VI ст. да н.э., магчыма, для таго, каб прадэманстраваць, што прадмет выявы — жывы[1]. Гэтая ўсмешка плоская і выглядае досыць ненатуральна, хоць пры гэтым яна з’яўляецца прыкметай эвалюцыі скульптурнага мастацтва да рэалізму і яго пошукаў.

Архаічны метад высякання каменя

Такая ўсмешка ўзнікала дзякуючы спосабу апрацоўкі каменя, які прымяняўся не толькі ў Грэцыі, але і ў Старажытным Егіпце: каменнаму блоку надаецца чатырохгранная форма. На кожнай з плоскасцяў малюецца праекцыя(руск.) бел. будучай статуі, затым адначасова з кожнага з бакоў пачынаецца высяканне прамымі, плоскімі пластамі. Следства — статуя захоўвае замкнёнасць, вуглаватасць і востраграневасць, форма зведзена да плоскасцяў[2].

«Архаічныя» ўсмешкі ў іншых культурах

Зноскі

  1. Виппер Б. Р.(руск.) бел. Введение в историческое изучение искусства. М.: Изобразительное искусство, 1985. С. 94
  2. Виппер Б. «Введение в историческое изучение искусства»
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скульптура Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты