wd wp Пошук:

Вадзім Васілевіч Свірыдаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свірыдаў. Вадзім Васілевіч Свіры́даў[1] (9 красавіка 1931, вёска Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 12 красавіка 2002) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; член-карэспандэнт з 1980). Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976). 

Біяграфія

Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952). З 1955 года ў БДУ, з 1965 года загадчык кафедры, адначасова ў 1979—1993 гадах дырэктар Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па фотахіміі неарганічных сістэм, хіміі фатаграфічных працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Устанавіў заканамернасці тэрмічнага раскладання, фатолізу і радыёлізу цвёрдых соляў металаў, фотахімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых цел ў водным асяроддзі, фарміравання ультрадысперсных складаных аксідаў з сумесна абложаных гідраксідаў металаў. Выявіў эфекты істотнага павышэння святлоадчувальнасці ў мікрагетэрагенных сістэмах і ўсталяваў заканамернасці фотахімічных працэсаў у фотахромных мікрагетэрагенных сістэмах на аснове галагенідаў розных металаў. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналагічныя прынцыпы атрымання тонкіх плёнак металаў з выкарыстаннем рэакцый хімічнага аблогі ў водных растворах, прынцыпы фотаселектыўнай аблогі металаў і выкарыстання для атрымання нясрэбраных і срэбраных фатаграфічных малюнкаў.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 4 навучальных дапаможнікаў, больш за 120 вынаходак.

Узнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»