wd wp Пошук:

Ваг

Ваг (славацк.: Váh, венг.: Vág, ням.: Waag, польск.: Wag) — самая доўгая рака Славакіі. Левы прыток Дуная. Пачынаецца каля вёскі Кралёва-Легата, дзе зліваюцца Чорны Ваг і Белы Ваг. Рака цячэ па поўначы і захадзе Славакіі і ўпадае ў Дунай недалёка ад Комарна. Галоўныя прытокі — Нітра, Малы Дунай, Кісуца, Тур’ец, Орава, Рэвуца, Райчанка.

Працякае праз гарады і мястэчкі: Ліптаўскі Градак, Ліптаўскі Мікулаш, Ружамберак, Вруткі, Жыліна, Бытча, Поваска-Бістрыца, Пухаў, Ілава, Дубніца-над-Вагам, Немшава, Трэнчын, Нове Месца над Вагам, П’ешцяны, Глогавец, Серэдзь, Шаля, Коларава і Комарна.

Даўжыня ракі — 433 км, плошча водазбору — 19 600 км². Сярэднегадавы расход вады — 152 м³/сек.

На рацэ пабудавана сістэма з 20 гідраэлектрастанцый — Важскі каскад. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння і водазабеспячэння. Рака з’яўляецца суднаходнай ад вусця ракі Серэдзь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэкі Славакіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Дуная