wd wp Пошук:

Бі Бі Кінг

Бі Бі Кінг (англ.: B. B. King; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, англ.: Riley B. King; 16 верасня 1925, Іта Бена, Місісіпі — 14 мая 2015) — амерыканскі блюзавы гітарыст, спявак, аўтар песень. Аматары называюць яго каралём блюзу.

Біяграфія

«Люсіль»

У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакулена газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі паспяшаўся сысці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была яго любімым інструментам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцця ён вярнуўся за ёю. Пазней высветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не здзяйсняць «такіх вар’яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»[6][7].

Пасля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзена з багажніка яго аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газетнай абвесцы Бі Бі абяцаў узнагароду ў 20 000$ за вяртанне скрадзенай гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.

28 ліпеня 2007 адбыўся другі фестываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтра Crossroads Centre лячэння залежнасцей. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» і «Thrill is Gone» з Робертам Крэем(англ.) бел., Джымі Воэнам(англ.) бел. і Губертам Самлінам.

Памёр 14 мая 2015 года ў Лас-Вегасе ад цукровага дыябету.

Дыскаграфія

Бі Бі Кінг, 1989
год

За сваё жыццё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы.

Год Альбом Фірма Заўвагі Найвышэйшая пазіцыя ў чартах Сертыфікацыя
ЗША US R&B US Jazz US Blues SWI
1957 Singin' the Blues Crown - - - - - -
1958 The Blues Crown - - - - - -
1960 My Kind of Blues EMI, Capitol - - - - - -
1965 Live at the Regal (live) ABC, потым MCA - 78 - - - -
1968 Lucille MCA - 192 - - - -
1969 Live & Well MCA - 56 11 17 - -
1969 Completely Well ABC - 38 5 - - -
1970 Indianola Mississippi Seeds MCA - 26 8 7 - -
1971 Live in Cook County Jail MCA - 25 1 3 - -
1971 B. B. King in London MCA - 57 15 - - -
1971 Guess Who MCA - 65 14 - - -
1972 L.A. Midnight ABC - 53 21 - - -
1974 Together for the First Time ABC (з Бобі Бландам) 43 2 - - -
1975 Lucille Talks Back Universal Special Products кампіляцыя - - - - -
1976 Bobby Bland and B. B. King Together Again...Live MCA - 73 9 - - -
1977 King Size ABC - 154 34 - - -
1978 Midnight Believer MCA з The Crusaders 124 27 - - -
1979 Take It Home MCA - 112 22 - - -
1980 Now Appearing at Ole Miss MCA live 162 45 21 - -
1981 There Must Be a Better World Somewhere MCA «Грэмі» як найлепшы этнічны ці традыцыйны запіс (1982) 131 26 - - -
1982 Love Me Tender - - - - - - -
1983 Why I Sing the Blues MCA live - - - - -
1985 Six Silver Strings MCA - - 32 23 - -
1990 B. B. King and Sons Live - live - - - - -
1991 Live at San Quentin MCA live, «Грэмі» як найлепшы запіс у стылі традыцыйнага блюзу (1991) - - - - -
1991 Live at the Apollo GRP live, «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (1992) - - - - -
1991 There Is Always One More Time - - - 76 - - -
1991 Bacon Double Cheeseburger - - - - - - -
1992 King of the Blues MCA box set compilation - - - - -
1995 Lucille & Friends MCA з U2, Робертам Крэем(англ.) бел., Джонам Лі Гукерам, Рынга Старам і інш - - - - -
1997 Deuces Wild MCA альбом дуэтаў з Эрыкам Клэптанам, The Rolling Stones, Дэвідам Гілмарам, Джо Кокерам і інш. 73 - - 1 33 Канада:"плятынавы"
ЗША:«залаты»
1998 Blues on the Bayou MCA «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2000) 186 - - 2 -
1999 Live in Japan MCA запісаны ў 1971 годзе - - - - -
1999 Let the Good Times Roll MCA - - - - 2 -
2000 Riding with the King Duck, Reprise з Эрыкам Клэптанам «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2001) 3 - - - 3 Аўстрыя:"залаты"
Канада:"плятынавы"
ЗША:2x плятынавы
2000 Makin' Love Is Good for You MCA - - - - 2 -
2003 Reflections MCA - 165 - - 2 -
2005 The Ultimate Collection - кампіляцыя - - - - -
2005 B. B. King & Friends: 80 Geffen - 45 - - 1 78
2007 The Best of the Early Years Ace Records кампіляцыя - - - - -
2008 Live at the BBC - - - - - 1 -
2008 One Kind Favor Geffen «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2009) 37 - - 1 78

Відэаграфія

  1. The Electric B. B. King — His Best (1960)
  2. Great Moments with B. B. King (1981)
  3. Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг з’явіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песне «When Love Comes to Town».
  4. The King of the Blues: 1989 (1988)
  5. Got My Mojo Working (1989)
  6. King of the Blues (Бокс Сет, 1992)
  7. Why I Sing the Blues (1992)
  8. Blues Brothers 2000 (1998)
  9. Live in The Jazz Channel (2001)
  10. Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003)
  11. Ultimate Collection (2005)
  12. B. B. King: Live (2008)
  13. B. B. King Live in Africa ‘74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»

Узнагароды

На сённяшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазіцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 мая 2015.
  2. 1 2 http://edition.cnn.com/2015/05/15/entertainment/bb-king-dead/
  3. B.B. King // B.B. King — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  5. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  6. B.B. King: Lucille Speaks Архівавана 16 лістапада 2011.
  7. 15 000 канцэртаў на гітары з жаночым імём, Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Гітарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Памерлі ў Лас-Вегасе
Катэгорыя·Гітарысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Члены Залы славы блюзу
Катэгорыя·Блюзавыя музыканты
Катэгорыя·Гітарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Бі Бі Кінг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе