wd wp Пошук:

Бярэзінскае зледзяненне

Бярэзінскае зледзяненне

Бярэ́зінскае зледзяне́нне — другое раннеантрапагенавае зледзяненне на тэрыторыі Беларусі. Наступіла пасля белавежскага міжледавікоўя. Адбылося каля 480—390 тысяч гадоў назад. Ледавік насунуўся са Скандынавіі і ўкрыў амаль усю тэрыторыю Беларусі (магчыма, за выключэннем крайняга паўднёвага ўсходу). У час адной са стадый бярэзінскага зледзянення часткова сфарміраваліся Гродзенскае, Навагрудскае, Мінскае і іншыя краявыя ўзвышшы Беларускай грады.

Марэнныя, канцова-марэнныя, водна-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя і перыгляцыяльныя адклады дасягаюць магутнасці больш за 200 м. Марэны складзены пераважна з суглінкаў, супескаў, пяскоў і жвіру з валунамі, маюць шэры, шэра-зялёны і блакітна-шэры колер, уключаюць адорвені мелу і інш. даледавіковых адкладаў. Найбольш пашыраны на паўднёвым захадзе, захадзе і ў цэнтральнай частцы тэрыторыі Беларусі, на поўдні захаваліся ў ледавіковых лагчынах, на паверхню выходзяць у далінах Нёмана, Дняпра і Сажа.

Бярэзінскае зледзяненне адпавядае англійскаму і эльстэрскаму ў Заходняй Еўропе, міндэльскаму-2 у Альпах, санскім зледзяненням Польшчы і окскаму на тэрыторыі Расіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чацвярцічны перыяд
Катэгорыя·Зледзяненні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ледавіковы перыяд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара