wd wp Пошук:

Бухтармінскае вадасховішча

Бухтармі́нскае (каз.: Бұқтырма бөгені) — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш.

Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6[1] м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе)[1]. Запаўнялася вадой у 1960—1967[1] гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры Зайсан[1][2], якое стала часткай Бухтармінскага мора[1].

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС.

Бухтармінскі гідравузел

Бухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма[1]. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976[1] годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Бухтарминское водохранилище // Silk Road Adventures(руск.)
  2. Озеро Зайсан // Институт Озёроведения Российской академии наук Архівавана 18 сакавіка 2018.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вадасховішчы Казахстана