Бу́тач — возера ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Окра (прыток ракі Дняпро).
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень, на левабярэжнай пойме Дняпра, прыкладна за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сухі Востраў. У паўночнай частцы Бутач злучаецца пратокай з возерам Паграбы, у паўднёвай частцы з ракой Окра.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, карась, лінь, акунь, язь, укляя і іншыя віды рыб[2].