wd wp Пошук:

Бурлак

Бурла́к[1] (трансліт.: Burlak, руск.: Бурлак) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагоддзя. Найболей актыўнае засяленне вёскі даводзіцца на 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Парыжская камуна», працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе саўгаса “Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)