wd wp Пошук:

Букавыя

Бу́кавыя[3] (Fagaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Батанічнае апісанне

Дрэвы з чарговымі простымі ці лопасцевымі лістамі з ападаючымі прылісткамі, часта вечназялёныя. Суквецці каташкападобныя ці галоўчатыя. Кветкі аднаполыя, адна-домныя, рэдка двухдомныя, размешчаны на галоўнай восі суквецця дыхазіяльнымі групамі ці адзіночна. Мужчынскія кветкі маюць каля-кветнік з трохчленных кругоў. Тычынак столькі, колькі лісцікаў калякветніка ці больш. Тычынкі нерасшчэпленыя. Жаночыя кветкі маюць надпесцічны трохмерны калякветнік і песцік з 3 ці большага ліку карпел. Завязь трох-, шасцігняздовая з двума семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плод — арэх з плюскай.

Арэал

Шырока распаўсюджана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях. Уключае 7-8 родаў і больш за 900 відаў. Асноўнымі родамі з’яўляюцца дуб (Quercus), каштан (Castanea) і бук (Fagus).

Батанічная класіфікацыя

У сістэме APG II сямейства разбіта на дзесяць родаў. Род Nothofagus, які раней ставіўся да дадзенага сямейства, у цяперашні час выведзены ў асобнае сямейства Nothofagaceae.

Роды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Quercus

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Букавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання