wd wp Пошук:

Буздзяцкі раён

Буздзя́цкі раён (руск.: Буздякский район; башк.: Бүздәк районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Буздзяк.

Геаграфія

Буздзяцкі раён мяжуе з Благаварскім, Даўлеканаўскім, Белябееўскім, Туймазінскім, Шаранскім і Чакмагушаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1632,80 км².

Гісторыя

Буздзяцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 27337 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (60,2 %), далей ідуць башкіры (30,4 %) і рускія (7,4 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst80/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных