wd wp Пошук:

Благаварскі раён

Благава́рскі раён (руск.: Благоварский район; башк.: Благовар районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Языкава.

Геаграфія

Благаварскі раён мяжуе з Кушнарэнкаўскім, Чышмінскім, Даўлеканаўскім, Буздзяцкім і Чакмагушаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1688,15 км².

Гісторыя

Благаварскі раён быў утвораны ў 1935 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25423 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (42,8 %), далей ідуць татары (28,3 %), рускія (21,8 %) і ўкраінцы (2,8 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных