wd wp Пошук:

Будынак Эдускунты

Будынак парламента (Эдускунты) (фінск.: Eduskuntatalo, шведск.: Riksdagshuset) — будынак у Хельсінкі, у якім засядае аднапалатны фінскі парламент Эдускунта.

Пабудаваны у стылі манументальнага класіцызму на праспекце Манергейма (фінск.: Mannerheimintie) у 1926—1931 гадах па праекце архітэктара Іохана Сірэна.

Архітэктура

Капітэлі калон на галоўным фасадзе

Масіўны кубічны будынак Эдускунты мае агульную вышыню 25 метраў, шырыню — 54, даўжыню — 75 метраў і 6 узроўняў-паверхаў. Архітэктар выкарыстаў традыцыйныя мастацкія сродкі, якія даўно сталі сімвалам улады. На галоўным фасадзе будынка, аздобленага ружова-шэрым фінскім мармурам, 14 калон карынфскага ордара, які са старажытных часоў выкарыстоўваецца ва ўрадавых пабудовах, вышынёй ў чатыры паверхі. Будынак Парламента некалькі разоў пашыраўся і дабудоўваўся, і цяпер разам з падземнымі мае 11 паверхаў, з абодвух бакоў прыбудаваны карпусы-крылы.

Зала паседжанняў

Інтэр’ер таксама вытрыманы па большай частцы ў класіцыстычным стылі, аднак у ім ужо прысутнічаюць элементы функцыяналізму і ар-дэко. Лесвіцы выкананы з мармуру, у аздабленні і стварэнні прадметаў інтэр’ера шырока выкарыстаны граніт, мармур, дрэва (карэльская бяроза, дуб, арэх).

Перад будынкам парламента ўсталяваны скульптуры першых прэзідэнтаў незалежнай Фінляндыі Каарла Юха Стольберга і Пера Эвінда Свінхувуда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Славутасці Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Будынкі парламентаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эдускунта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Хельсінкі