wd wp Пошук:

Канелюры

Іанічны ордар, канелюры пад нумарам 18

Канелю́ры (ад фр.: cannelure — жалабок) — жалабкі вертыкальныя на ствале калоны або пілястры і гарызантальныя на базе калоны іанічнага ордара. Сфарміраваліся ў архітэктуры Старажытнай Грэцыі ў дарычным ордары. У Заходняй Еўропе, Расіі і на Беларусі пашыраны ў архітэктуры барока і класіцызму.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы
Катэгорыя·Архітэктурныя ордары