wd wp Пошук:

Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.

Комплекс пабудаваны ў 19651980 гг. на аснове тыпавога праекта.

Архітэктура

Галоўны пяціпавярховы корпус (19651967, архітэктары З. Леўчанка, Л. Маскалевіч, А. Сувораў[1]) — буйнамаштабны будынак, архітэктура якога заснавана яа рытме вертыкальных пілонаў. Двухступеньчатая кампазіцыя галоўнага (паўночнага) фасада асіметрычная. З усходняга боку выступае глухі тарэц крыла з аўдыторыямі, з заходняга — корпус актавай залы. У афармленні мапалітнай тарцовай плоскасці выкарыстана пано (чаканка), для дэкаратыўнай апрацоўкі канструкцыйных элементаў — светлая керамічная плітка. Асіметрычна размешчаны галоўны ўваход выдзелены шырокімі ганкам і казырком. З двара да галоўнага корпуса прымыкаюць крылы адміністрацыйных памяшканняў і спарт-залы, якія ўтвараюць прасторны ўнутраны двор. Лесвічныя клеткі і вестыбюлі ўбудаваны ў месцах злучэння крылаў з галоўным корпусам.

У аснову планіроўкі галоўнага корпуса пакладзена калідорная схема з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый. У дэкоры ўваходнага вестыбюля пано (чаканка), паліхромная падлога з мармуровай крошкі, зялёны газон. У галоўным корпусе 80 аўдыторый, 2 лекцыйныя залы, вырашаныя амфітэатрам, на 200 месцаў кожная, больш за 60 лабараторый, спартыўная і актавая залы, бібліятэка, кнігасховішча, чытальня.

Крыты пераход па ўзроўні 2-га паверха злучае галоўны корпус з чатырохпавярховым навучальна-лабараторным, у якім 20 аўдыторый і 30 лабараторый.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Катэгорыя·Маскоўская вуліца (Брэст)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Зінаіды Леўчанка
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый