wd wp Пошук:

Брус Лі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі.

Брус Лі (англ.: Bruce Lee; кітайскія імёны (дзіцячае) — Лі Сяолун (сяолун — «маленькі цмок» англ. Li Xiao Long кіт. 李小龙, (дарослае) — Лі Чжэньфань англ. Lee Jun Fan кіт. 李振藩,; 27 лістапада 1940, Сан-Францыска — 20 ліпеня 1973, Ганконг) — майстар усходніх адзінаборстваў, амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, а таксама кінарэжысёр, пастаноўшчык баявых сцэн, прадзюсар і сцэнарыст.

Брус Лі здолеў развіць у сабе неверагодную хуткасць, каардынацыю і сілу. Здымацца ў кіно пачаў з дзяцінства, усяго зняўся ў 36 фільмах. Папулярызаваў усходнія баявыя мастацтвы ў заходніх краінах у другой палове XX стагоддзя. Стаў легендай у галіне баявых мастацтваў і выклікаў мноства пераймальнікаў у кіно і на тэлебачанні.

Вядомы перш за ўсё дзякуючы кунг-фу-баевікам — «Кулак лютасці», «Вялікаму босу», «Выхаду дракона» і апошняй сваёй ролі ў «Гульні смерці», у якой Лі выступіў адным з пастаноўшчыкаў і сааўтарам сцэнарыя.

Пра жыццё і творчасць Бруса Лі ў свеце было знята каля 30 фільмаў.

Зноскі

  1. Bruce Lee Праверана 10 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Obamacare Thrives In San Francisco’s ChinatownNPR, 2014. Праверана 22 жніўня 2014.
  4. Bruce Lee anniversaryThe Hindu, 2008. Праверана 22 жніўня 2014.
  5. http://www.hollywoodreporter.com/news/proposed-bruce-lee-museum-shelved-205740
  6. Bruce Lee and his Seattle roots — A retrospective comes to the WingNorthwest Asian Weekly, 2014. Праверана 22 жніўня 2014.
  7. 人物誌:抱打不平被迫退學蘋果日報, 2010. Праверана 22 жніўня 2014.
  8. Alumni of the Century from J Through OUniversity of Washington. Праверана 22 жніўня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ганконгу
Катэгорыя·Акцёры баявікоў
Катэгорыя·Кінарэжысёры Ганконга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Майстры баявых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Вашынгтон
Катэгорыя·Акцёры Ганконга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных