wd wp Пошук:

Вашынгтонскі ўніверсітэт

Вашынгтонскі ўніверсітэт (англ.: University of Washington) — універсітэт, заснаваны ў Сіэтле ў 1861 годзе пры падтрымцы адміністрацыі штата Вашынгтон. Па колькасці студэнтаў (каля 43 тысяч) і бюджэту (3100 млн долараў, 2005) з’яўляецца найбуйнейшым на паўночным захадзе ЗША.

Універсітэцкія будынкі згрупаваныя вакол Чырвонай плошчы, на якую выходзіць неагатычная бібліятэка Сюзала. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць мастацкая галерэя імя Хенры і музей натуральнай гісторыі імя Берка. Будаўніцтва новых будынкаў ажыццяўляецца пры падтрымцы Біла Гейтса і Пола Алена, бацькі якіх выкладалі ва ўніверсітэце.

Па стане на 2008 год 8 выпускнікоў Вашынгтонскага ўніверсітэта былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі. У акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету ён займае 16-е месца (2008). У 1961 годзе ва ўніверсітэце запрацаваў эксперыментальны ядзерны рэактар.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Public Endowment Market Values(англ.)  (PDF) (недаступная спасылка). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1861 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Сіэтл
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта