wd wp Пошук:

Браўншвайгскі сабор

Агульны выгляд Браўншвайгскага сабора з плошчы Бургплац
Інтэр'ер сабора
Надмагілле на магіле Генрыха Льва і Мацільды

Браўншвайгскі сабор (ням.: Braunschweiger Dom) — лютэранскі сабор нямецкага горада Браўншвайга.

Гісторыя

Сабор быў закладзены як калегіяцкая царква ў 1173 годзе герцагам Баварыі і Саксоніі Генрыхам Львом, прысвечаны Святому Уласію і Іаану Хрысціцелю і бфў прызначаны стаць месцам апошняга спачыну самога герцага і яго жонкі Мацільды Англійскай. Узвядзенне храма пачалося пасля вяртання Генрыха Льва з паломніцкай паездкі ў Святую зямлю. У 1188 годзе прайшло асвячэнне захаванага дагэтуль алтара Дзевы Марыі, мяркуецца, што ў гэты ж час была ўзведзена ўсходняя частка будынка. У 1189 годзе ў яшчэ недабудаваным храме была пахавана другая жонка Генрыха Мацільда. Генрых Леў быў пахаваны ў царкве побач з ёй у 1195 годзе. Асвячэнне царквы адбылося 29 снежня 1226 года, і трэцім яе заступнікам стаў Томас Бекет. Царква стала называцца саборам у XIV—XV стагоддзях з-за наяўнасці епіскапальнай кафедры, а з-за прыналежнасці да кляштара.

Пахаванні

У вялікай крыпце Браўншвайгскага сабора знаходзіцца пахавальня Вельфаў браўншвайгскай лініі. У прыватнасці ў ёй пахаваны:

Побач з саборам на плошчы ўсталявана бронзавая фігура Браўншвайгскага льва — сімвала горада Браўншвайга.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Германіі
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Храмы Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Славутасці Браўншвайга
Катэгорыя·Раманская архітэктура
Катэгорыя·Саборы Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96