wd wp Пошук:

Богуміл Кафка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кафка.

Бо́гуміл Ка́фка (чэшск.: Bohumil Kafka; 14 лютага 1878, Нова Пака, Аўстра-Венгрыя — 24 лістапада 1942, Прага, Пратэктарат Багемія і Маравія) — чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму.

Біяграфія

Вучыўся ў 18921896 гадах у школе скульптараў і каменшчыкаў(чэшск.) бел. у Горжыцах(чэшск.) бел., у 18961898 гадах у Мастацка-прамысловай школе ў Празе, у 18981901 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы атрыманай стыпендыі ў 19041908 гадах жыў і працаваў у Парыжы.

У 19161925 гадах выкладаў у Мастацка-прамысловай школе, з 1925 года ў Пражскай акадэміі мастацтваў. Двойчы абіраўся яе рэктарам.

Памёр у Празе ад апендыцыту. Пахаваны на Вышаградскіх могілках.

Творчасць

Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К. Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Яну Жыжку(руск.) бел. (19311934; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. BillionGraves — 2011.
  4. У наш час гэта найбуйнейшая конная статуя ў Еўропе: вышыня — 9 метраў, з пастаментам — 22 метра, вага — 16,5 тон, бронза. Праца над статуяй пачалася ў 1931 годзе і скончылася ў 1942 годзе. Архівавана 12 мая 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ад перытаніту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Скульптары Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нова Пацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сімвалісты
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выкладчыкі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага)
Катэгорыя·Педагогі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Сярэдняй прамысловай школы скульптараў і каменшчыкаў, Горжыцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва ў Празе