Мі́лан Ра́сціслаў Штэ́фанік (славацк.: Milan Rastislav Štefánik, 21 ліпеня 1880, Кошарыска — 4 мая 1919, Іванка пры Дунаі) — славацкі палітык, дыпламат, астраном. У час Другой сусветнай вайны быў генералам французскай арміі [4] і адначасова міністрам абароны Чэхаславакіі. Расціслаў Штэфанік зрабіў значны ўклад у справу суверэнітэту чэхаславацкай рэспублікі.