wd wp Пошук:

Блювінічы

Блюві́нічы[1] (трансліт.: Bliuviničy, руск.: Блювиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на поўнач ад Брэста, 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Радзіма беларускай пісьменніцы К. К. Каліны.

Этымалогія

Назва Блювінічы ўворана ад прозвішча Блювініч[2].

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 стагоддзя ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. Вялікі князь Казімір IV падараваў Блювінічы пану Л. Шальмічу.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям’янавічы. У 1858 годзе ўладанне памешчыка Баяроўскага. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, якая мела 242 дзес. зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін і карчма.

У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 10 вяскоўцаў загінулі.

У сакавіку 1949 года арганізаваны калгас імя Лысенкі, які аб’яднаў 27 гаспадарак з 50. У 1960-я гады ўвайшоў у калгас «Іскра». Да 1970-х гадоў дзейнічала торфапрадпрыемства «Блювінічы».

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Чарнаўчыцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы